11-10-2023 Абнаўленьні ў Юнацкай акадэміі
Мы ўводзім аднаразовае акно да 17 лістапада 23:59 па HT, у якім вы можаце пакінуць любую моладзевую лігу, у якой вы ўдзельнічаеце, і далучыцца да новай. Калі вы далучыцеся да новай лігі, правіла 7 дзён з вашага апошняга матчу па-ранейшаму будзе дзейнічаць. Акрамя таго, мы дадалі магчымасьць выкарыстоўваць гульцоў Залы славы ў якасьці скаўтаў у вашай скаўцкай сетцы. Мы спадзяемся, што гэтыя абнаўленьні вам спадабаюцца!